wd wp Пошук:

Дзедаў Курган

Дзе́даў Курга́н[1] (трансліт.: Dziedaŭ Kurhan, руск.: Дедов Курган) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Патапаўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 16 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 7 км ад чыгуначнай станцыі Забаб’е (на лініі Жлобін — Гомель), 64 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны ў канцы XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года — фальварак. У 1909 годзе ў Недайскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.

У 1920-х гадах вялася актыўная забудова пасёлка. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Шлях сацыялізму», працавала гамарня. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 22 жыхара вёскі. У 1959 годзе ў складзе гаспадаркі Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа (цэнтр — горад Буда-Кашалёва).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Дынаміка

  • 1897 год — 2 двары, 23 жыхара (паводле перапісу).
  • 1909 год — 4 двары, 15 жыхароў.
  • 1959 год — 65 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be