Дзераўная (Баранавіцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дзераўная.
Дзераўна́я[1] (трансліт.: Dzieraŭnaja, руск.: Деревная) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 16 км на паўднёвы захад ад Баранавіч. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета.
Гісторыя
Вядома з сярэдзіны 16 стагоддзя як сяленне Дзераўна ў Трокскім, з 1566 года Навагрудскім ваяводствах. Шляхецкая ўласнасць. Пад 1586 годам пазначана як двор у Слонімскім павеце.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) далучана да Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года Літоўскай, з 1801 года Гродзенскай губернях.
У 1862 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1886 годзе цэнтр Дзераўнянскай воласці Слонімскага павета, у вёсцы дзейнічалі вінакурня, вадзяны млын, царква і капліца. У 1897 годзе ў вёсцы хлебазапасны магазін, капліца, карчма.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 40 двароў, 528 жыхароў (1886)
- 58 двароў, 666 жыхароў (1897)
- 45 двароў, 393 жыхары (1909)
- 155 дамоў, 761 жыхар (1921)
- 1266 жыхароў (1939)
- 697 жыхароў (1970)
- 162 падвор’і, 225 жыхароў (1998)
- 97 гаспадарак, 162 жыхары (2005)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.