wd wp Пошук:

Каменец

Ка́менец[2] (афіц. транс.: Kamieniec), ці Камяне́ц[3] — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Камянецкага раёна, на р. Лясная. За 39 км ад Брэста, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Баранавічы — Брэст, на аўтадарозе Брэст — Каменюкі. Насельніцтва 8 401 чал. (2017)[4].

Назва

Тапонім «Каменец» утварыўся ад мясцовай мураванай («каменнай») вежы, вакол якой узнікла паселішча[5].

У 17951940 горад меў афіцыйную назву Каменец-Літоўскі дзеля адрознення ад украінскага Камянца-Падольскага.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Каменец змяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1276 (у пэўных крыніцах[6] можна сустрэць больш ранняе памылковае датаванне — 1196), калі князь валынскі Уладзімір Васількавіч заклаў тут мураваную вежу[7]:

" ...зруби город на пустом мъстъ, нарицаемъм Льстнъ, и нарече имя eму Каменець, зане бысть камена земля. Созда же въ нем столпъ каменъ высотою 17 саженей, подобенъ удивлению всъм зрящим на нъ
Іпацьеўскі летапіс
"

У 1289 князь дарагічынскі Юрый Львовіч разбурыў горад. У 1366 Каменец далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе знаходзіўся ва ўладанні вялікіх князёў. Неаднаразова (у 1375, 1378 і 1379) горад цярпеў ад нападаў крыжакоў. У 13821383 гг. Каменец знаходзіўся пад уладай зяця Кейстута, князя Януша Мазавецкага. У 1409 кароль польскі Ягайла прыняў тут паслоў ад Папы Рымскага Аляксандра V. У гэты час у месце існаваў палац-замак.

Жыхары Каменца бралі актыўны ўдзел у Грунвальдскай бітве (1410). У 1413 горад стаў сталіцай Камянецкага павета Троцкага ваяводства, ён знаходзіўся на гандлёвым шляху з Брэста ў Гродна і з Кракава ў Вільню.

26 чэрвеня 1503 вялікі князь Аляксандр надаў Каменцу Магдэбургскае права[7], а ў 1524[7] Жыгімонт Стары — гарадскі герб: «у срэбным полі чырвоны мур з вежай за ім»[8]. У 1520[7] мясцовасць увайшла ў склад Падляшскага ваяводства, у 15651566 згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай — у Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства.

У XVI ст. у Каменцы было 3—4 тыс. жыхароў. У XVIIXVIII стагоддзях тут існаваў замкава-палацавы комплекс, працавала тэкстыльная мануфактура Радзівілаў. У Трынаццацігадовую вайну маскоўскія захопнікі спалілі горад[7]. З прычыны ўчыненых разбурэнняў у 1661 сойм Рэчы Паспалітай вызваліў камянецкіх мяшчан ад усіх падаткаў тэрмінам на 4 гады. У 1673 пры Уваскрасенскай царкве заснавалі манастыр. У 2-й пал. XVII ст. у Каменцы было 13 вуліц[9]. У 1723 тут збудавалі касцёл.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Каменец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе ўвайшоў у склад Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Жыхары Камянца адразу жа пачалі барацьбу за свае мяшчанскія правы ў новай дзяржаве, для чаго захоўвалі і выкарыстоўвалі арыгіналы прывілеяў манархаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай[10].

У сярэдзіне ХІХ ст. у месце было 597 двароў. У канцы ХІХ ст. дзейнічалі праваслаўная царква, касцёл і яўрэйскі малітоўны дом. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 1186 будынкаў, дзейнічалі лячэбніца і царкоўна-прыходская школа. На 1914 працавала 7 дробных прадпрыемстваў.

  • Даўнія графічныя выявы Каменца-Літоўскага
  • Вежа і горад. В. Гразноў, 1-я пал. XIX ст.Вежа і горад. В. Гразноў, 1-я пал. XIX ст.
  • Вежа і горад. Невядомы мастак, сяр. XIX ст.Вежа і горад. Невядомы мастак, сяр. XIX ст.
  • Панарама горада. Н. Орда, 2-я пал. XIX ст.Панарама горада. Н. Орда, 2-я пал. XIX ст.
  • Панарама, злева ўдалечыні сінагога. Н. Орда, 1876Панарама, злева ўдалечыні сінагога. Н. Орда, 1876

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Каменец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Берасцейскім павеце Палескага ваяводства. Станам на 1921 у мястэчку працавалі 3 лесапільні, вінакурня, цэх апрацоўкі аўчын, 2 маслабойні.

У 1939 Каменец увайшоў у БССР, дзе ў 1940 атрымаў афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і стаў цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з 23 чэрвеня 1941 да 22 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1962 годзе ў склад Каменца ўключана вёска Замосты, якая знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Каменецкага пассавета[11].

24 чэрвеня 1983 Каменец зноў атрымаў статус горада.

  • Места на старых фатаздымках
  • ВежаВежа
  • Касцёл Свв. Апп. Пятра і ПаўлаКасцёл Свв. Апп. Пятра і Паўла
  • Касцёл, бакавы фасадКасцёл, бакавы фасад
  • Адкрыццё гімназііАдкрыццё гімназіі

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці.

Транспарт

Праз Каменец праходзіць аўтамабільная дарога Брэст — Камянюкі, да Брэста — каля 40 км.

Сацыяльная сфера

Адукацыя

Камянецкая гімназія

У Каменцы працуюць 2 агульнаадукацыйныя школы, гімназія, музычная школа, 2 дашкольныя дзіцячыя ўстановы.

Медыцына

Медыцынскія паслугі аказваюць гарадскія бальніца і паліклініка.

Культура

Дзейнічаюць 2 дамы культуры, клуб, кінатэатр, 2 бібліятэкі, філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея — «Камянецкая вежа»[22].

Спорт

Для правядзення спартыўных мерапрыемстваў у Каменцы маецца стадыён «Колас», прыстасаваны для гульні ў футбол, для правядзення лёгкаатлетычных спаборніцтваў, пляцоўкі для гульні ў баскетбол і валейбол, месца для зімовага катка. Ёсць павільён для настольных гульняў: настольны тэніс, більярд. Пры стадыёне знаходзіцца адміністрацыйна-сацыяльны будынак з прыбіральнямі, апранальнямі, душавымі. Апроч таго, у Каменцы дзейнічае фізкультурна-спартыўны клуб, дзіцячая і маладзёжная спартыўная школа «Пушча», футбольны клуб «Каменец». Штогод праводзіцца каля 50 спартыўных мерапрыемстваў.

Забудова

Гістарычная забудова
Міжваенны дом

У паўднёвай частцы Каменца сфарміраваўся мікрараён, забудаваны 4—5-павярховымі жылымі дамамі. Аўтамагістраль Брэст — Камянюкі падзяляе горад на ўсходнюю і заходнюю часткі. Асновай яго планавальнай структуры з’яўляецца няправільная радыяльная сетка вуліц. Галоўная вуліца — Брэсцкая (дзялянка аўтамабільнай дарогі Брэст — Камянюкі). На ёй склаўся адміністрацыйна-грамадскі цэнтр. Перспектыву вуліцы Брэсцкай замыкае сквер і будынак сярэдняй школы № 1. Пераважае аднапавярховая індывідуальная забудова. Прамысловая зона знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы.

Славутасці

Камянецкая вежа
Сімяонаўская царква
Помнік Алексу

Страчаная спадчына:

  • Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (1723)

Вядомыя асобы

Цікавыя факты

  • У нядзелю 13 кастрычніка 1996 жыхары ўкраінскага Каменя-Кашырскага заўчасна адсвяткавалі 800-гадовы юбілей свайго горада, памылкова атаясаміўшы гістарычную назву Камень з Каменцам, які паводле некаторых звестак упершыню згадваецца пад 1196. То бок фактычна яны адзначылі юбілей Каменца[24].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Камяне́ц // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. С. 554.
  4. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 152.
  6. Ю. Чантурыя. Гарады і час // Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь.. — Мн.: Беларусь, 2003. — 351 с. — ISBN 985-01-0415-5.
  7. 1 2 3 4 5 Грынявецкі В. Камянец // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 27. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  8. Каменец // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  9. Грынявецкі В. Камянец // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 28. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  10. Соркіна, І. Мястэчкі Беларускага Палесся ў XIX — першай трэці XX стст. / Іна Соркіна // ARCHE Пачатак. — 2013. — № 4 (121). — С. 62. Са спасылкай на Нацыянальны гістарычны музей Беларусі ў Гродне. — Ф. 1. — Воп. 1. — Спр. 1381. — Арк. 11—12.
  11. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 кастрычніка, 27 лістапада, 27 снежня 1962 г. і Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  12. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  13. Kamieniec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 763.
  14. Каменец // Каменец // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  15. Каменец (Камянец, Kamenets) на Гербы Брестской области
  16. Камянец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 79.
  17. Каменец // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  18. Каменец // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  19. Камянец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 78.
  20. Перепись населения — 2009. Брестская область (руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  21. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  22. Каменец // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  23. Па турыстычным маршруце. г. Каменец (руск.)
  24. Петро Кравчук. Книга рекордів Волині. — Любешів: «Ерудит», 2005. С. 12.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Камянецкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Крупскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Навадугінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Холм-Жыркоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be