wd wp Пошук:

Дзямееўка

Дзяме́еўка — былы пасёлак у Малажынскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

У 2005 годзе пасёлак быў выключаны са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 12 км на ўсход ад Брагіна, 40 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 125 км ад Гомеля.

Водная сістэма

На поўначы і поўдні меліярацыйныя каналы.

Транспартная сістэма

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін — Лоеў.

Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны ў 1-й палове 1920-х гадоў перасяленцамі з вёсак Стары Макрэц і Новы Макрэц, на былых памешчыцкіх землях. У 1932 годзе арганізаваны калгас. У 1940 годзе 24 двары. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года фашысты цалкам спалілі пасёлак. У 1959 годзе ў складзе калгаса «XVIII партз’езд» (цэнтр — вёска Крыўча).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 1 двор, 1 жыхар.

Дынаміка

  • 1930 год — 21 двор, 137 жыхароў.
  • 1959 год — 87 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 1 двор, 1 жыхар.
  • 2006 год — жыхароў няма

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be