Дзіджасаліс (Ігналінская сянюнія)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дзіджасаліс. Дзіджа́саліс[1] (літ.: Didžiasalis) — вёска ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Ігналінскай сянюніі. Размешчана на аўтамабільнай дарозе Ігналіна–Швянчоніс, за 10 км на поўдзень ад Ігналіны, у Шырветаўскім рэгіянальным парку[lt]. На паўночна-заходняй ускраіне, за лясным масівам, размешчаны Ігналінскі аэрадром.
Насельніцтва
| Дынаміка насельніцтва з 1741 па 2001 | ||||||||
| 1741 | 1850 | 1905 | 1959пер. | 1970пер. | 1979пер. | 1985[2] | 1989пер. | 2001пер. |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 16 | 117 | 128 | 176 | 170 | 146 | 128 | 104 | 75 |
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Martynas Purvinas. Didžiasalis 2. Tarybų Lietuvos enciklopedija[lt], T. 1 (A-Grūdas). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1985, 421 psl. (літ.)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзіджасаліс (Ігналінская сянюнія)
Катэгорыя·Населеныя пункты Ігналінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.
