wd wp Пошук:

Доўгавічы

До́ўгавічы[1] (трансліт.: Doŭhavičy, руск.: Долговичи) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ракшынскага сельсавета.

Да 2017 года з’яўлялася цэнтрам Доўгавіцкага сельсавета[2].

Геаграфія

Вёска знаходзіцца за 33 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Мсціслаў[3], за 80 км ад Магілёва[3], за 14 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы[3], каля левага берага ракі Кашанка.

Гісторыя

У 1635 годзе сяло ў Пуцькаўскім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета, дзяржаўная ўласнасць. Працаваў млын, мелася карчма. У 1777 годзе сяло ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губерні. У 1816 годзе 86 двароў, 466 жыхароў. У 1848 годзе 93 двары, драўляная царква. У 1870 годзе адкрыта школа, у якой у 1889 годзе навучаліся 41 хлопчык і 3 дзяўчынкі. У 1886 годзе 73 двары, 487 жыхароў, цэнтр воласці Чэрыкаўскага павета. Насельніцтва займалася земляробствам і сталярным промыслам. У 1897 годзе 113 двароў, 722 жыхары, 2 млыны, школа, царква, багадзельня, карчма, 2 разы ў год праводзіліся таржкі. У 1909 годзе 135 двароў, 727 жыхароў.

Савецкая ўлада ўстаноўлена у студзені 1918 года. У 1924 годзе адкрыта школа 1-ай ступені, у якой у 1925 годзе было 87 вучняў. У 1926 годзе 156 двароў, 882 жыхары. У 1930 годзе арганізавана камуна. У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 года да 29 верасня 1943 года вёска была акупіравана гітлераўцамі.

Насельніцтва

  • 1816 год — 466 жыхароў, 86 двароў.
  • 1886 год — 487 жыхароў, 73 двары.
  • 1909 год — 727 жыхароў, 135 двароў.
  • 1971 год — 731 жыхар, 239 двароў.
  • 1997 год — 438 жыхароў, 187 двароў[3].

Вядомыя ўраджэнцы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 28 ноября 2017 г. № 31-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области
  3. 1 2 3 4 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be