Дражнаўскі сельсавет (Старадарожскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дражнаўскі сельсавет.
Дра́жнаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Дражна.
Геаграфія
Сельсавет мяжуе з Шчыткавіцкім, Новадарожскім, Старадарожскім сельсаветамі Старадарожскага раёна і землямі Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці.
Гісторыя
Дражнаўскі сельсавет утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Залужскага і Падарэскага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Слуцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Старадарожскага раёна.
Населеныя пункты
У склад сельсавета ўваходзяць 6 населеных пунктаў:
- аграгарадок Дражна
- аграгарадок Залужжа
- аграгарадок Падарэссе
- вёска Зялёная Дуброва
- вёска Карыцішча
- вёска Ляды
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1425 чалавек[2], з іх 92,3 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 1,3 % — украінцы[3].
Вытворчая сфера
- Залужскае лясніцтва ДВЛГУ «Старадарожскі вопытны лясгас»
- ААТ «Залужжа»
- ААТ «Арэса-агра»
Сацыяльна-культурная сфера
- Ахова здароўя: Залужскі і Падарэскі фельчарска-акушэрскія пункты, Дражнаўская ўрачэбная амбулаторыя, Дражнаўская аптэка
- Адукацыя: ДУА «КПК Падарэскі дзіцячы сад-сярэдняя школа», ДУА «Залужская сярэдняя школа», ДДУ «Залужскі яслі-сад»
- Сацыяльная абарона: Дома сацыяльных паслуг у в. Зялёная Дуброва, в. Карыцішча
- Культура: Падарэскі сельскі Дом культуры, Залужская сельская бібліятэка-клуб, Дражнаўская і Падарэская сельскія бібліятэкі
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слуцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Старадарожскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.