Новадарожскі сельсавет
Новадаро́жскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Новыя Дарогі.
Геаграфія
Новадарожскі сельсавет размешчаны ва ўсходняй частцы Старадарожскага раёна, у 12 кіламетрах ад горада Старыя Дарогі.
Мяжуе з Палажэвіцкім і Старадарожскім сельсаветамі Старадарожскага раёна і землямі Асіповіцкага раёна і Глускага раёнаў Магілёўскай вобласці.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. 23 чэрвеня 1940 года з часткі сельсавета (6 населеных пунктаў: Арэхава, Заастроўе, Мінкавічы (вёска і пасёлак), Паставічы і Чарнакольшчына) утвораны Паставіцкі сельсавет[1]. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паставіцкага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Старадарожскага раёна. 17 кастрычніка 1979 года ў склад сельсавета з Дараганаўскага сельсавета Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці перададзена вёска Буда[3].
Населеныя пункты
У склад сельсавета ўваходзяць 17 населеных пунктаў:
- аграгарадок Кавалічы
- аграгарадок Новыя Дарогі
- аграгарадок Паставічы
- пасёлак Іванаўка
- пасёлак Лукошкі
- пасёлак Мінкавічы
- пасёлак Штурма
- вёска Арэхаўка
- вёска Боркі
- вёска Буда
- вёска Дубраўскія Хутары
- вёска Мецішча
- вёска Мінкавічы
- вёска Новыя Ісаевічы
- вёска Новыя Фалічы
- вёска Равань
- вёска Старыя Фалічы
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1589 чалавек[4], з іх 93,8 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 1,0 % — армяне[5].
Вытворчая сфера
- Новадарожскае і Фаліцкае лясніцтвы ДЛГУ «Старадарожскі лясгас»
- ААТ «Паставічы»
- ТАА «Аграфірма «Фалічы».
Сацыяльна-культурная сфера
- Ахова здароўя: пяць фельчарска-акушэрскіх пунктаў.
- Адукацыя: адна агульнаадукацыйная сярэдняя школа, две дашкольныя ўстановы.
- Культура: два Дома культуры, Дом сацыяльна-культурных паслуг, адна бібліятэка-клуб, две бібліятэкі.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 23 июня 1940 г. Об образовании в составе Стародорожского района, Минской области, Залужского и Пастовичского сельсоветов // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 17 октября 1979 г. №3197-IX О перечислении деревни Буда Дарагановского сельсовета Осиповичского района Могилевской области в состав Новодорожского сельсовета Стародорожского района Минской области Архівавана 3 чэрвеня 2012.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слуцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Старадарожскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.