Старадарожскі сельсавет
Старадаро́жскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Старыя Дарогі.
Геаграфія
Старадарожскі сельсавет мяжуе з Новадарожскім, Палажэвіцкім, Дражнаўскім, Языльскім сельсаветамі Старадарожскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Старадарожскага раёна.
Населеныя пункты
У склад сельсавета ўваходзяць 12 населеных пунктаў:
- аграгарадок Старыя Дарогі
- аграгарадок Шапчыцы
- вёска Аляксандраўка
- вёска Дубное
- вёска Кармазы
- вёска Лагі
- вёска Макарычы
- вёска Новіны
- вёска Оршаль
- вёска Слабодка
- вёска Старыя Ісаевічы
- раз’езд Фалічы
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1724 чалавекі[1], з іх 92,7 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 0,9 % — украінцы[2].
Вытворчая сфера
- Старадарожскае лясніцтва ДВЛГУ «Старадарожскі вопытны лясгас»
- ЛДД-683 ДЭУ-68
- ААТ «Старадарожскае»
- ТАА «Шапчыцы-агра».
Сацыяльна-культурная сфера
- Ахова здароўя: тры фельчарска-акушэрскіх пункта ў аг. Старыя Дарогі і Шапчыцы, в. Макарычы.
- Адукацыя: две дашкольныя установы ў аг. Старыя Дарогі і Шапчыцы.
- Культура: Старадарожскі сельскі цэнтр культуры і адпачынку, бібліятэка-клуб у аг. Шапчыцы, бібліятэка ў аг. Старыя Дарогі.
Зноскі
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слуцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Старадарожскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.