wd wp Пошук:

Дублінскі сельсавет

Дублі́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дублін. Знаходзіўся ў цэнтральнай частцы раёна.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Спярыжскага сельсавета.

18 сакавіка 2005 года Спярыжскі сельсавет перайменаваны ў Дублінскі сельсавет[1]. 17 лістапада 2005 года скасавана вёска Міхалоў[2]. 26 верасня 2006 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Чамярыскага сельсавета[3]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Валахоўшчына, Глухавічы, Дублін, Ільічы, Казялужцы, Нудзічы, Рафалаў, Спярыжжа, Старыя Юркавічы, Ясяні, пасёлкі Дубраўка і Ленінец.

Зноскі

  1. Решение Гомельского облсовета депутатов от 18 марта 2005 г. № 159 О переименовании Остроглядовского и Сперижского сельсоветов Брагинского района
  2. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Брагінскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2006 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2005 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be