wd wp Пошук:

Старыя Юркавічы

Стары́я Ю́ркавічы[1] (трансліт.: Staryja Jurkavičy, руск.: Старые Юрковичи) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

За 11 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 40 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 130 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На поўначы сетка меліярацыйных каналаў.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Хойнікі.

Планоўка складаецца з ледзь выгнутай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска Юркавічы ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Некаторы час існавалі два населеных пункта: сяло Старыя Юркавічы і вёска Новыя Юркавічы. У 1862 годзе знаходзіліся сядзіба абшарніка, 2 вятракі). У 1877 годзе ў сяле Старыя Юркавічы пабудавана царква, у вёсцы Новыя Юркавічы з 1880 года дзейнічала хлебазапасны магазін, з 1884 года працавала народнае вучылішча (у 1889 годзе 80 вучняў). У 1885 годзе працавалі школа, царква, 5 вятракоў, крама. У 1890-х гадах вёска Новыя Юркавічы далучылася да сяла. Цэнтр воласці, у склад якой у 1890 годзе ўваходзілі 10 населеных пунктаў з 1434 дварамі. Паводле перапісу 1897 года размяшчаліся царква, народная вучэльня, 2 хлебазапасных крамы, 3 крамы, карчма. У 1909 г. 3795 дзесяцін зямлі, дзейнічалі лячэбны пункт і вінная крама. Падчас акупацыі германскім войскам у снежні 1918 года жыхары вёскі забілі гетманскага валаснога галаву, абяззброілі атрад нямецкіх салдатаў і адправілі іх у Гомель.

З 8 снежня 1926 года ў складзе БССР. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса «XVIII партз’езд» (цэнтр — вёска Крыўча).

Старыя Юркавічы уваходзілі ў склад Спярыжскага сельсавета, які ў 2005 годзе быў перайменаваны ў Дублінскі[2]. 26 верасня 2006 года Дублінскі сельсавет быў скасаваны, і Старыя Юркавічы увайшлі ў склад Чамярыскага сельсавета[3], а ў 2009 годзе былі перададзены ў склад Малажынскага сельсавета[4].

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 24 гаспадаркі, 41 жыхар.

Дынаміка

  • 1862 год — 551 жыхар мужчынскага полу.
  • 1885 год — 274 двары, 1666 жыхароў.
  • 1897 год — 352 двары (паводле перапісу).
  • 1959 год — 294 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 24 гаспадаркі, 41 жыхар.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 18 марта 2005 г. №159 “О переименовании Остроглядовского и Сперижского сельсоветов Брагинского района” (руск.)
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Архівавана 22 верасня 2019. (руск.)
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Клімаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без геаграфічных каардынат Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be