wd wp Пошук:

Дубраўка (Брагінскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дубраўка.

Ду́браўка[1] (трансліт.: Dubraŭka, руск.: Дубровка) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 11 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 39 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 130 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з кароткай мерыдыянальнай вуліцы. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку XX стагоддзя. У 1908 годзе ўрочышча ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса «XVIII партсъезд» (цэнтр — вёска Крыўча).

Дубраўка ўваходзіла ў склад Спярыжскага сельсавета, які ў 2005 годзе быў перайменаваны ў Дублінскі[2]. 26 верасня 2006 года Дублінскі сельсавет быў скасаваны, і Дубраўка увайшла ў склад Чамярыскага сельсавета[3], а ў 2009 годзе была перададзена ў склад Малажынскага сельсавета[4].

Насельніцтва

Колькасць

  • 2006 год — жыхароў няма

Дынаміка

  • 1908 год — 5 жыхароў.
  • 1930 год — 16 двароў, 124 жыхара.
  • 1959 год — 161 жыхар (паводле перапісу).
  • 2004 год — 7 гаспадарак, 12 жыхароў.
  • 2006 год — адсутнічае

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 18 марта 2005 г. №159 “О переименовании Остроглядовского и Сперижского сельсоветов Брагинского района” (руск.)
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Архівавана 22 верасня 2019. (руск.)
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)

Спасылкі

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be