Казялужцы
Казялу́жцы[1] (трансліт.: Kazialužcy, руск.: Козелужцы) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета.
Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (48 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы.
Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Дублінскага сельсавета[2]. Вёска ліквідавана 20 жніўня 2008 года[3].
Геаграфія
Размяшчэнне
У 9 км на паўночны ўсход ад Брагіна, 26 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 128 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Планоўка складаецца з кароткай прасталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. У 1811 годзе вёска ў Рэчыцкім павеце, валоданне Ракіцкіх.
З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Казялужцаўскага сельсавета Брагінскага раёна Гомельскай акругі. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны Кастрычнік», працавала гамарня. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Глухавічы).
Насельніцтва
Колькасць
- 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка
- 1850 год — 7 двароў, 79 жыхароў.
- 1897 год — 26 двароў, 212 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 32 двары, 272 жыхара.
- 1930 год — 40 двароў 248 жыхароў.
- 1959 год — 280 жыхароў (паводле перапісу).
- 1986 год — жыхары (48 сем’яў) пераселены.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Архівавана 22 верасня 2019. (руск.)
- ↑ «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. — ISBN 985-11-0303-9, ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.