wd wp Пошук:

Міхалоў (Брагінскі раён)

Міхало́ў — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Дублінскага сельсавета.

У 2005 годзе вёска была выключана са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 11 км на поўдзень ад Брагіна, 40 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 130 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Хойнікі.

Драўляныя хаты сядзібнага тыпу размешчаны ўздоўж прасёлкавай дарогі.

Гісторыя

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1873 годзе вялікія вясковыя зямельныя надзелы былі ў валоданні купца I-й гільдыі Канапліна, затым графа Юдзіцкага.

У 1930 годзе 150 га землі. У 1932 годзе арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу «Запаветы Леніна» (цэнтр — вёска Ясені).

У 1938 г. у вёску пераселены жыхары цяпер не існага мястэчка Рэпішча.

Насельніцтва

Колькасць

  • 1999 год — 3 гаспадаркі, 5 жыхароў.

Дынаміка

  • 1908 год — 17 двароў, 129 жыхароў. Побач быў фальварак, 1 двор, 10 жыхароў.
  • 1930 год — 20 двароў.
  • 1959 год — 138 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1999 год — 3 гаспадаркі, 5 жыхароў.

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов Архівавана 2 чэрвеня 2021.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be