Дубраўка (Зубрэвіцкі сельсавет)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дубраўка.
Ду́браўка — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Зубрэвіцкага сельсавета.
Гісторыя
Згадваецца пад 7-м індыктам (прыпадае на 1429 або 1444, звычайна дакумент датуюць 1444 годам) у тастамеце кн. Дзмітрыя Друцкага-Зубравіцкага на карысць жонкі Соф’і, дзяцей і нашчадкаў. Паводле тастамента ўладанні кн. Дзмітрыя складаліся з «двароў» Зубравічы і Хімы, «зямлі пустой» Дубровенскай, «двароў» Быхаў (пазнейшы Новы Быхаў), Добасна i даннікаў у Турцы (сярод земляў Свіслацкай воласці).[3]
У 1669 годзе згадваецца як вёска Дуброўкі (Дубраўкі) у складзе Замошскай воласці ва ўладанні Шклоўскага дамініканскага кляштара ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[4].
З 1772 года ў складзе Баранскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні[5]. Затым у складзе Беларускай і Віцебскай губерняў.
З 1938 года ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Да 8 красавіка 2004 года вёска ўваходзіла ў склад Дубраўскага сельсавета.[6]
Зноскі
- ↑ Белтэлекам (руск.)
- ↑ Белпошта (руск.)
- ↑ Wolff, 1895, p. 57
- ↑ НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 5, с. 314
- ↑ Списки землевладельцев и имений Могилевской губернии. Форум. (руск.)
- ↑ Рашэнне Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. № 55 (руск.)
Літаратура
- Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa: Drukiem J. Filipowicza, 1895.
Катэгорыя·Населеныя пункты Аршанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.