Зубрэвічы (Аршанскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Зубрэвічы.
Зубрэвічы — аграгарадок у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Зубрэвічы з’яўляюцца цэнтрам Зубрэвіцкага сельсавета.
Геаграфія
Месціцца за 30 км на паўднёвы захад ад Оршы, за 110 км ад Віцебска, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Копысь[3], на рацэ Ульянаўка.
Гісторыя
Вядомы прынамсі з 1444 года як «двор» Зубравічы, цэнтр удзела князя Дзмітрыя Сякіры ў Друцкім княстве. У 7-м індыкце князь склаў тастамент (7-ы індыкт прыпадае на 1429 ці 1444 год, дакумент звычайна датуюць 1444) на карысць жонкі Соф’і, дзяцей і нашчадкаў, паводле якога ўладанні складаліся з «двароў» Зубравічы і Хімы, «зямлі пустой» Дубровенскай, «двароў» Быхаў (пазнейшы Новы Быхаў), Добасна i даннікаў у Турцы (сярод земляў Свіслацкай воласці).[4]
Згадваецца ў 1643 як мястэчка з царквой у складзе Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛ[5]. З 1772 г. у складзе Баранскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні[6]. Затым у складзе Беларускай і Віцебскай губерняў. З 1938 г. у складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.
Да 8 красавіка 2004 года вёска ўваходзіла ў склад Дубраўскага сельсавета.[7]
Насельніцтва
- 1997 год — 446 жыхароў, 209 двароў[3].
Вядомыя асобы
- Янка Сіпакоў (1936—2011), беларускі пісьменнік і перакладчык
Зноскі
- ↑ Белтэлекам Архівавана 21 лістапада 2010. (руск.)
- ↑ Белпошта (руск.)
- 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата.
- ↑ Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy… S. 57.
- ↑ Biblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 137.
- ↑ Списки землевладельцев и имений Могилевской губернии. Форум. (руск.)
- ↑ Рашэнне Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. № 55 (руск.)
Літаратура
- Зубрэвічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8. — С. 118.
- Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 34. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Оршанский район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2008. — 10 000 экз.
Катэгорыя·Населеныя пункты Аршанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.