Дубчаны
Дубча́ны[1] (трансліт.: Dubčany, руск.: Дубчаны) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.
Знаходзіцца за 14 км на паўднёвы захад ад Ліды.
Гісторыя
Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Дубчаны ў Белагрудскай парафіі як уласнасць князя Ігнацыя Масальскага, біскупа віленскага[2].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У пачатку XX стагоддзя вёска Тарноўскай воласці Лідскага павета, 206 жыхароў, 252 дзесяціны зямлі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 года вёска Тарноўскай гміны Лідскага павета, 44 жылыя пабудовы, 208 жыхароў. З 1939 года ў БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Насельніцтва
- 1996 год — 110 чал. (56 двароў)
- 2004 год — 71 чал. (39 двароў)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ pawet.net
Літаратура
- Памяць: Ліда. Лідскі раён: Гіст.-дак хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.