Казлоўшчынскі сельсавет (Пастаўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Казлоўшчынскі сельсавет.
Казло́ўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Казлоўшчына.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года ў склад Ласіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Лесуны, Ляхаўшчына, Маштаркі, Рудка, Рэчкаўшчына і Сарокі)[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года ў склад Белькаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Буда, Масты, Навінкі, Піскуны і Якімаўцы)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Пастаўскага раёна. 10 красавіка 1965 года ў склад сельсавета з Белькаўскага сельсавета вернута вёска Навінкі[3]. 7 жніўня 1979 года ў склад сельсавета з Белькаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Буда, Залессе, Куніцкія, Масты, Піскуны і Якімаўцы)[4].
Склад
Казлоўшчынскі сельсавет уключае 22 населеныя пункты:
- Асінагарадок — вёска.
- Буда — вёска.
- Верацеі — вёска.
- Вярцінскія — вёска.
- Губино — вёска.
- Заканоўшчына — вёска.
- Кавалі — вёска.
- Казлоўшчына — вёска.
- Куніцкія 1 — вёска.
- Ласіца — вёска.
- Ласькія — вёска.
- Лашукі — вёска.
- Луцк Казлоўскі — вёска.
- Навікі — вёска.
- Навінкі — вёска.
- Парыж — аграгарадок.
- Піскуны — вёска.
- Прусы — вёска.
- Рудае — вёска.
- Шчоткі — вёска.
- Якімаўцы — вёска.
- Яловікі — вёска.
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:
- Грынвальды
- Куніцкія 2
- Масты (у 2022 годзе)[5]
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1175 чалавек[6], з іх 96,7 % — беларусы, 1,6 % — рускія, 0,9 % — палякі[7].
Архіў
Архіўныя дакументы Казлоўшчынскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокага[8]. Архіў, які ахоплівае 1948-2011 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, статыстычных справаздач, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, спісаў па розным катэгорыям насельніцтва і інш.
Памер архіва — 1200 старонак.
Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1527.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 красавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
- ↑ Решение Поставского районного Совета депутатов от 25 марта 2022 г. № 198 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь Архівавана 24 верасня 2019. (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 52, 53, 314
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 430
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз. С. 233
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Былыя сельсаветы Глыбоцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дунілавіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пастаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.