Езярышча
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Езярышча (значэнні).
Езяры́шча[2] — гарадскі пасёлак у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на паўднёва-заходнім беразе возера Езярышча. За 41 км на паўночны захад ад Гарадка, 80 км ад Віцебска, чыгуначная станцыя на лініі Віцебск — Невель (Расія), на аўтамабільнай дарозе Віцебск—Невель (частка дарог М8 і E95). Насельніцтва 1 267 чал. (2017)[3].
Гісторыя
Езярышча ўпершыню згадваецца пад 1377 г. у ВКЛ, у грамаце альгердавай жонкі Ульяны Аляксандраўны мясцовай царкве. Назву, верагодна, атрымала ад возера. У XIV—XVII стст. існаваў Езярышчанскі замак. Падчас Лівонскай вайны Езярышчанскі замак у 1564 вытрымаў дзве аблогі маскоўскіх войскаў. Згадваецца ў маскоўскай «Кнізе Вялікага Чарцяжа» і ў Запісах Рэйнгальда Гейдэнштэйна. У 1583 г. стаў мястэчкам. З 1772 года — ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр Езярыйскай воласці Себежскага павета. У 1886 г. стаў сялом.
Гісторыя пасёлка Езярышча звязана з будаўніцтвам чыгуначнага ўчастка Віцебск — Невель на пачатку XX ст. паблізу сяла Езярышча. На гэтым участку была пабудавана чыгуначная станцыя. 3 часам вакол яе вырас пасёлак. 3 17.07.1924 г. — цэнтр Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі (ст. Езярышча). Паводле перапісу 1926 года, на чыгуначнай станцыі Езярышча было 18 двароў, 60 жыхароў, вадакачка, бальніца. У Езярышчы размяшчаўся вучэбны пункт 4-га стралковага корпуса, працавала школа па ліквідацыі непісьменнасці.
З 1929 года ў Гарадоцкім раёне. 3 12.02.1935 г. — цэнтр Мехаўскага раёна Віцебскай акругі (з 20.02.1938 г. раён у Віцебскай вобласці).
У Вялікую Айчынную вайну 17 ліпеня 1941 года пасёлак акупіраваны нацыстамі. У пачатку вайны 25.06.1941 г. у Езярышчы створаны знішчальны батальён (107 чалавек), 18.07.1941 г. на базе батальёна створаны Мехаўскі партызанскі атрад, камандзірам якога стаў К. Ф. Волкаў. 07.05.1942 г. атрад (больш за 300 чал.) разгорнуты ў 2-ую Беларускую партызанскую брыгаду імя П. К. Панамарэнкі. У ноч з 6 на 7 верасня партызаны брыгады разграмілі на ст. Езярышча нямецкі гарнізон. Былі разбураны станцыйныя пабудовы, склады боепрыпасаў, харчавання і вайсковай маёмасці, знішчаны 40 гітлераўцаў. Вызвалены 19.12.1943 г. войскамі 360-ай стралковай дывізіі.
3 04.10.1957 г. Езярышча — гарадскі пасёлак[4], з 18.03.1958 г. — цэнтр раёна, з 25.12.1962 г. у Гарадоцкім раёне. У 1971 г. у г. п. Езярышча было 2,7 тыс. жыхароў, у 1993 г. — 2,3 тыс., цэнтр калгаса імя Дзяржынскага.
У 2014 годзе Езярышча стала цэнтрам новаўтворанага Езярышчанскага сельсавета[5].
Насельніцтва
|
Эканоміка
Працуюць хлебазавод, малаказавод, камбінат кааператыўнай прамысловасці, участак гарадоцкага лесапункта, бальніца, аптэка, ветлячэбніца, гасцініца, рэстаран, Дом культуры, Дом піянераў і школьнікаў, СШ, базавая школа-інтэрнат, спартшкола, бібліятэка, дзіцячы сад, 6 магазінаў, аддзяленне сувязі.
Памятныя мясціны
- Гарадзішча (рэшткі замка) — за 3 км на ўсход ад Езярышча на востраве возера.
- Успенская царква
- Помнікі: вайсковыя могілкі савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943 годзе пры вызваленні Езярышча і навакольных вёсак; магіла ахвяр фашызму, 3 помнікі ахвярам фашызму, помнік землякам, помнік партызанам, закатаваным фашыстамі — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000333шыфр 213Д000333.
Вядомыя асобы
- Валерый Канстанцінавіч Лябёдка, беларускі мастак, доктар педагагічных навук (1994), прафесар (1997).
Гл. таксама
Зноскі
- 1 2 Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Езярышча, Мехаўскага раёна, Віцебскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 4 кастрычніка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 10.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 04.09.2014 N 26 «Об изменении административно-территориального устройства Городокского района Витебской области»
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
- ↑ Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
- Бынькоў, А. Езярышча / А. Бынькоў, С. Кавалеўскі // Народнае слова. — 2000. — 26 жн.
- Езярышча // Гарады і гарадскія пасёлкі Беларусі / рэд. Л. К. Калошына. — Мн., 1981. — С. 92-93.
- Езярышча // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — С. 263. — 522 с. — 10 000 экз.
- Кляшчук, А. Езярышча — прыпынак у мінулым / А. Кляшчук // Звязда. — 1997. — 10 кастр.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Езярышча // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 300. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Езярышча
- Прыдзвінскі край — Езярышча
- Езярышча, г. п., Гарадоцкі р-н(недаступная спасылка) // ДУ «Віцебская абласная бібліятэка ім. У. І. Леніна»
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Езярышчанскага раёна Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Віцебскай вобласці Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1929 годзе Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1958 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1957 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2014 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Гарадоцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.