Елянец
Еляне́ц[1] (трансліт.: Jelianiec, руск.: Еленец) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.
Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Старабудскага сельсавета[2].
Побач паклады цагляных глін.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 25 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін - Гомель), 50 км ад Гомеля.
Гідраграфія
Рака Недайка (прыток ракі Дняпро).
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін - Гомель.
Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой з поўначы пад прамым вуглом далучаюцца два завулка і кароткая вуліца. На поўдні амаль паралельна да галоўнай размешчана кароткая прамалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Выяўлены археолагамі курганны магільнік (7 насыпаў, у 2,5-3 км на паўночны ўсход ад вёскі, абапал лясной дарогі) сведчыць пра засяленне гэтай тэрыторыі з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Менскам ваяводстве ВКЛ. У 1525-27 гадах сяло Елянцы згадваецца ў перапісцы Васіля III і Жыгімонта I па пытаннях памежных канфліктаў паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам Літоўскім. Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі, у Недайскай воласці Беліцкага, затым Гомельскага павета Магілёўскай губерні. У 1858 годзе валоданне памешчыка Перасвет-Солтана. Працаваў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: царкоўна-прыхадская школа, 4 вятракі, круподробилка, гамарня, карчма. З 1907 года дзейнічала народная вучэльня (62 вучня). У 1909 годзе 1200 дзесяцін зямлі, школа, млын.
У 1925 годзе ў Губіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі.
У 1930 арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1943 годзе акупанты спалілі 8 двароў і забілі 4 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 98 жыхароў вёскі. У памяць пра загінуўшых у 1967 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваны помнік. Па перапісу 1959 года ў складзе калгаса “Авангард” (цэнтр - вёска Старая Буда). Размешчвалісь дапаможная гаспадарка “Ніва”, камбінат бытавога абслугоўвання, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.
Да 16 снежня 2009 года ў складзе Старабудскага сельсавета[3].
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год - 109 гаспадарак, 215 жыхароў.
Дынаміка
- 1858 год - 40 двароў, 399 жыхароў.
- 1897 год - 103 двары, 701 жыхар (паводле перапісу).
- 1909 год - 119 двароў, 917 жыхароў.
- 1925 год - 147 двароў.
- 1940 год - 215 двароў, 963 жыхара.
- 1959 год - 691 жыхар (паводле перапісу).
- 2004 год - 109 гаспадарак, 215 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)
- ↑ Решение Гомельского облсовета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области»(недаступная спасылка)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. - Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.