wd wp Пошук:

Ершыцкі раён

Е́ршыцкі раён (руск.: Ершичский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў паўднёвай частцы Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Ершычы.

Геаграфія

Плошча раёна — 1039 км². Тэрытарыяльна раён мяжуе: з Шумяцкім раёнам на паўночным захадзе, Рослаўльскім раёнам на паўночным усходзе, Бранскай вобласцю на поўдні і ўсходзе і Беларуссю на захадзе.

На тэрыторыі раёна знаходзіцца крайні паўднёвы пункт вобласці — за 5 км на поўдзень ад вёскі Пятроўка Руханскага сельскага паселішча (53°24′49″ пн. ш. 32°47′06″ у. д. HGЯO).

Гісторыя

Утвораны ў 1929 годзе на тэрыторыі часткі Рослаўльскага павета Смаленскай губерні. Расфарміраваны ў 1932 годзе, тэрыторыя перададзеная Рослаўльскаму і Клятнянскаму раёнам. Ізноў арганізаваны ў 1935 годзе. У 1963 годзе далучаны да Шумяцкага раёна. У існым выглядзе канчаткова ўтвораны ў 1972 годзе.

Дэмаграфія

Колькасць насельніцтва на 2008 год — 8052 чал.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У раёне маецца 9 сельскіх паселішчаў:

Сельскія паселішчы

Эканоміка

Найбольш значныя галіны прамысловай вытворчасці — апрацоўка драўніны, вытворчасць харчовых прадуктаў, тэкстыльная і швацкая вытворчасць. Лідар у апрацоўчай вытворчасці — філіял ТАА «Шклозавод Ворга».

Транспарт

Злучэнне з абласным цэнтрам ажыццяўляецца па аўтамагістралях праз г. Рослаўль. Найбліжэйшая чыгуначная станцыя Понятоўка знаходзіцца за 25 км ад с. Ершычы на чыгуначнай лініі Масква — Магілёў.

Славутасці

Асноўны артыкул: Спіс аб’ектаў культурнай спадчыны Ершыцкага раёна

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. http://sml.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/sml/resources/b99191804c580aacbb84bf052efb10e3/MO18.pdf
  3. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Ершыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Смаленскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be