wd wp Пошук:

Жамыслаўль

Жамысла́ўль[2] (трансліт.: Žamyslaŭĺ, руск.: Жемыславль) — аграгарадок у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, на правым беразе ракі Гаўя. Уваходзіць у склад Суботніцкага сельсавета.

Гісторыя

Мяркуецца, што першай назвай паселішча была Пятроўшчына, а маёнтак зваўся Кандрацішкі. Мясцовасць уваходзіла ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства і знаходзілася ва ўладанні Яна Зяновіча. У 1587 г. яго дзеці прадалі Кандрацішкі ашмянскаму падкаморніку Стэфану Роскаму. У той час да маёнтку належалі вёскі Шайдзюны, Высоцкія, Жамайтукі, а таксама частка пушчы, што ляжала ўздоўж дарогі з Дзевянішак у Навагрудак.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Жамыслаўль апынуўся ў складзе Расійскай імперыі і належаў шляхецкаму роду Шчытоў. Юзаф Шчыт прадаў вёску ў 1806 г. Антону Нестару Кеневічу, маянткоўцу Мазырскага павета.

4 студзеня 1807 г. Якуб Умястоўскі набыў маёнтак у Антона Нестара Кеневіча, мазырскага земскага суддзі, распачаў тут будову палаца. Якуб пераехаў у Жамыслаўль з Клявіцы, якую разам з братам Марцінам яны купілі ў Вінцэнта Грабскага ў 1786 г. Якуб Умястоўскі любіў падабенства, таму дом стаў паменшанай копіяй Лазенкоўскага палаца ў Варшаве.

Каля 1861 г. у склад маёнтку Жамыслаўль уваходзіла 13 мясцовасцей, у тым ліку вёскі: Бялыншчына, Навасады, Раманы, Рыбакі, Шайдзюны, Шаркуці, Высоцкія, Жамайтукі.

Палац у міжваенны час

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Жамыслаўль апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, з 1939 г. — у складзе БССР. У 1940—1960 гадах цэнтр Жамласлаўскага сельсавета.

19 лістапада 2000 г. у Жамыслаўлі адбылося ўрачыстае асвячэнне каталіцкай капліцы пад тытулам Хрыста Валадара[3].

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1861 — 475 чал. (у маёнтку)

Славутасці

Страчаная спадчына

Дом адпачынку
  • Дом адпачынку (1930-я)

Галерэя

  • Старыя выявы Жамыслаўлі
  • Палац. Н. Орда, XIX ст.Палац. Н. Орда, XIX ст.
  • Чорна-белая версіяЧорна-белая версія
  • Палац з іншага бокуПалац з іншага боку
  • Палац, 1916Палац, 1916

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/hrodzienskaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Суботнікі: парафія п.н. Уладзіслава(недаступная спасылка) // Гродзенская Рымска-Каталіцкая Дыяцэзія на Беларусі — IV. Дэканат Іўе

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Іўеўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be