wd wp Пошук:

Жырмуны (Воранаўскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Жырмуны. Жырму́ны[1] (трансліт.: Žyrmuny, руск.: Жирмуны) — аграгарадок у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, на безыменным прытоку ракі Дзітва. Адміністрацыйны цэнтр Жырмунскага сельсавета. Насельніцтва 670 чал. (1993). Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы захад ад Воранава, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Бастуны; на шашы Ліда — Вільня.

Гісторыя

У пісьмовых крыінцах Жырмуны ўпершыню згадваюцца ў XV ст. як маёнтак роду Бутрымаў. Каля 1437 баярын Войцех Кучук заснаваў тут касцёл. У кан. XV — пач. XVI стст. мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Мантоўтавічаў.

У 1513 Жырмуны перайшлі да Юрыя Радзівіла. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) паселішча ўвайшло ў склад Лідскага павета Віленскага ваяводства. на карце Тамаша Макоўскага (1613) Жырмуны значацца як мястэчка. У XVII ст. мястэчка перайшло ў валоданне Завішаў. У 1624 Ян Завіша збудаваў тут новы касцёл.

У пач. XVIII ст. Жырмуны зноў перайшлі да Радзівілаў. У 1724 кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў мястэчку Магдэбургскае права. У другой пал. XVIII ст. тут існавалі школа і шпіталь. Станам на 1777 у Жырмунах быў 31 двор. У 1788 Караліна Радзівіл заснавала ў мястэчку касцёл Св. Крыжа.

Касцёл Адшукання Св. Крыжа

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Жырмуны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Лідскага павета Віленскай губерні. спярша мястэчка знаходзілася ва ўладанні Тышкевічаў, потым Шванебахаў. Станам на 1860 тут было 29 будынкаў, касцёл, малітоўны дом, шпіталь, школа, паштовая станцыя. На 1863 — 19 жылых дамоў. У пач. XX ст. адкрылася народнае вучылішча.

У 1920 Жырмуны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.

У 1939 Жырмуны ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Радунскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. 3 красавіка 1959 вёска ўвайшла ў склад Воранаўскага раёна.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Жырмунах працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, пошта.

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Żyrmuny // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 895.
  3. Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку XX ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  4. Валерый Шаблюк. Жырмуны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 384.
  5. Maria Kałamajska-Saeed. PERŁY Z ATLANTYDY - RELACJA INWENTARYZATORSKA Z BIAŁORUSI(польск.) . Праверана 18 красавіка 2020.(недаступная спасылка)
  6. Kościół parafialny p.w. Znalezienia Krzyża Św. w Żyrmunach

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Воранаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be