Заазершчына
Заазе́ршчына[2] (трансліт.: Zaazierščyna, руск.: Заозерщина) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 26 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 170 км ад Гомеля, 13 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Экалогія і прырода
Вакол вёскі — лес.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Парычы.
Інфармацыя
Будынкі драўляныя, сядзібнага тыпу. Аўталаўка.
Гісторыя
Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. На 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 21 жыхара. 9 жыхароў загінулі на фронце.
Насельніцтва
Колькасць
- 2011 год — 1 двор, 1 жыхар.
Дынаміка
- 1908 год — 5 двароў, 44 жыхары.
- 1917 год — 68 жыхароў.
- 1940 год — 21 двор, 95 жыхароў.
- 1959 год — 90 жыхароў (паводле перапісу).
- 1997 год — 3 двары, 5 жыхароў.
- 2004 год — 3 двары, 5 жыхароў.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Зноскі
- ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.