Забаб’е
Заба́б’е[1] (трансліт.: Zababje, руск.: Забабье) — вёска і чыгуначная станцыя ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Патапаўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 14 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 62 км ад Гомеля.
Гідраграфія
Праз вёску праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з ракой Рудзенка (прыток ракі Окра).
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.
Планоўка складаецца з дзвюх крывалінейных вуліц мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. У 1529 годзе згадваецца як сяло ў валоданні памешчыка Антонавіча. Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. Пасля ўводу ў дзеянне ў лістападзе 1873 года чыгункі Бабруйск — Гомель пачаў дзейнічаць раз’езд, а затым чыгуначная станцыя. Памешчык Кузняцоў меў тут 1327 дзесяцін зямлі і займаўся коневодствам. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: хлебазапасны магазін, вятрак. Побач быў аднайменны фальварак. У 1900 годзе пабудаваны новы будынак для школы і пачаліся заняткі. У 1909 годзе 340 дзесяцін зямлі, у Стараруднянскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У фальварку было 1100 дзесяцін зямлі.
З 21 жніўня 1925 года да 13 лютага 1958 года цэнтр Забабскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай, з 27 кастрычніка 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.
У 1925 годзе тры пасёлкі: Забаб’е I, Забаб’е II і Забаб’е III. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Бальшавік», працавалі 2 гамарні. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баях каля вёскі загінулі 135 савецкіх салдатаў і 1 партызан, сярод загінуўшых салдаты 197-й стралковай дывізіі 56-га стралковага корпуса, якія ў лістападзе 1943 года вызвалялі вёску (пахаваны ў брацкай магіле на паўночна-усходняй ускраіне). На фронце загінуў 41 жыхар вёскі. У 1959 годзе ў складзе гаспадаркі Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа (цэнтр — горад Буда-Кашалёва). Працавала пачатковая школа.
У 2003 годзе пры замене платформы на чыгуначнай станцыі рабочыя брацкую магілу 11 савецкіх салдат загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны[2].
У склад Забабскага сельсавета ўваходзіў да 1939 года, не існы ў наш час, пасёлак Паўднёвы Мікольск.
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 30 гаспадарак, 45 жыхароў.
Дынаміка
- 1897 год — 44 двары, 286 жыхароў (паводле перапісу).
- 1909 год — 325 жыхароў.
- 1925 год — Забаб’е I — 15 двароў, Забаб’е II — 14 двароў і Забаб’е III ?15 двароў.
- 1959 год — 301 жыхар (паводле перапісу).
- 2004 год — 30 гаспадарак, 45 жыхароў.
Вядомыя выхадцы
- Піліп Паўлавіч Гаспадароў (1865 — 1938) — беларускі і рускі казачнік, які за ўдзел у выступах сялян у 1905 годзе быў высланы ў вёску Шуя (цяперашняя Карэлія). У 1937 годзе ад яго запісана 106 казак.
- А. Т. Мазгавы — генерал-маёр тэхнічных войск.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Виолетта ДРАЛЮК «Могила неизвестных солдат»//Советская Белоруссия № 3 (23645), 6 января 2011 года(недаступная спасылка)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.