Засценкі (Дубровенскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Засценкі. Засце́нкі[4] (трансліт.: Zascienki, руск.: Застенки) — вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Асінторфскага сельсавета. Знаходзіцца на правым беразе Дняпра, каля аўтадарогі Масква-Брэст, за 27 км на паўночны ўсход ад Дуброўны, за 110 км ад Віцебска, паблізу мяжы з Расіяй.
Паралельна трасы Масква-Брэст ідзе грунтавая дарога да расійскай вёскі Краснае, адкуль ходзіць электрычка да Смаленска.
Да 2017 года была цэнтрам Засценкаўскага сельсавета[5].
Насельніцтва
- 2010 год — 174 чалавекі
- 1999 год — 289 чалавек
- 1997 год — 85 чалавек[6]
Інфраструктура
- Сярэдняя школа (закрыта)
- Дом культуры (закрыты)
- Бібліятэка (закрыта)
- Аддзяленне сувязі
Зноскі
- ↑ Застенки (Дубровенский район) — Фото Планета (руск.)
- ↑ Белтэлекам
- ↑ Белпошта
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 14 сентября 2017 г. № 218 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дубровенского района Витебской области(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Засценкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. С. 6
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Дубровенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.