wd wp Пошук:

Дуброўна

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дуброўна (значэнні).

СШ №1

Дубро́ўна[2] (трансліт.: Dubroŭna) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Дубровенскага раёна, цэнтр Малабахаўскага сельсавета[3], на рацэ Дняпро пры ўпадзенні ў яго рэк Задубровенка і Свінка. За 107 км на паўднёвы ўсход ад Віцебска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Асінаўка на лініі ОршаСмаленск (Расія), аўтадарогамі злучаны з Оршай, Горкамі, Асінторфам. Насельніцтва 7 122 чал. (2017)[4].

Назва

У аснове тапоніму «Дуброўна» паняцце, якое пазначае тып лесу — дубовы лес, дуброва[5].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Датаванне першага ўспаміну пра Дуброўна няпэўнае. Пад 1392 або 1393 гг. у Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаецца «зямля пустая Дубровенская», якую князь Дзмітрый Сямёнавіч запісаў княгіні Соф’і і яе дзецям. Аднак сучасныя даследчыкі мяркуюць, што ў дакуменце ідзе гаворка пра іншае «Дуброўна» або адбылося няслушнае датаванне падзеі[6]. У канцы XV ст. неаднаразова ўпамінаецца воласць «Дубровенскі шлях». Расійскі гісторык М. Любаўскі лічыў, што цэнтрам гэтай воласці была вёска Дубровенка (цяпер не існуе) на захадзе Смаленшчыны, аднак цалкам магчыма, што воласць спярша мела сваім цэнтрам Дуброўна, ад якога і атрымала назву[6]. Пагатоў, дагэтуль тут ужо збудавалі замак.

Першы дакладны пісьмовы ўпамін пра Дуброўна як «горад» у значэнні ўмацаванага паселішча[6] датуецца 1514 г. З пачатку XVІ ст. яно стала цэнтрам воласці на мяжы Віцебскага і Смаленскага ваяводстваў[7]. Пазней тут утварылася Дубровенскае графства. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ў валоданні вялікіх князёў, Глябовічаў, Сапегаў, Любамірскіх і іншых.

У 1535, 1536 гг. Дуброўна пацярпела ад набегаў маскоўскіх захопнікаў. 22 кастрычніка 1564 г. Дуброўна было захоплена маскоўскімі войскамі. У 1630 г. Мікалай Глябовіч заснаваў у мястэчку касцёл і кляштар бернардзінцаў. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) па працяглай аблозе ў чэрвенікастрычніку 1654 Дуброўна занялі маскоўскія войскі, якія спалілі замак і вывезлі мясцовых жыхароў у Смаленск[6]. У 1664 напярэдадні адступлення маскоўскія акупанты зноў вывезлі з мястэчка і ваколіцаў вялікую колькасць мяшчан і сялян з жонкамі і дзецьмі.

У часы Вялікай Паўночнай вайны (17001721) у 1708 загоны казакаў і калмыкаў на чале з расійскім капітанам Салаўёвым спалілі Дуброўна. У 1732 Юрый Станіслаў Сапега атрымаў дазвол на правядзенне ў мястэчку кірмаша на дзень Святога Ільі. У 1750 тут заснавалі суконную мануфактуру.

  • Даўнія графічныя выявы горада
  • Кляштар бернардзінцаў, XVIII ст.Кляштар бернардзінцаў, XVIII ст.
  • М. Іваноў, 1784М. Іваноў, 1784
  • М. Іваноў, кан. XVIII ст.М. Іваноў, кан. XVIII ст.
  • М. Іваноў, кан. XVIII ст.М. Іваноў, кан. XVIII ст.
  • B. Lauvergne, 1840B. Lauvergne, 1840
Рака Дняпро ў Дуброўне
Мост цераз Дняпро
Мост цераз Дняпро

Расійская імперыя

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Дуброўна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Аршанскай правінцыі; з 1777 у Аршанскім павеце Магілёўскага намесніцтва, пазней губерні. На 1780 год у мястэчку дзейнічалі чатыры царквы і адзін касцёл, працавала паштовая станцыя, штогод праводзілася 3 кірмашы[8]. У 1781 у Дуброўне пачала працаваць гадзіннікавая фабрыка, першая ў Расійскай імперыі. У 1785 пры кляштары піяраў (адкрыўся замест бернардзінскага ў 1774) пачаў дзейнічаць калегіум. У 1788 Іван Староў на заказ Рыгора Пацёмкіна распрацаваў праекты: сядзібнага будынка, гасцінага двара, перабудовы царквы[9] Улетку 1789 выбітны садовы майстар-практык і мастак-праектоўнік апошняй чвэрці XVIII стагоддзя, В. Гульд аб’ехаў маёнткі Пацёмкіна ў Магілёўскай губерні і склаў праект парку ў Дуброўне[9]. У 1809 Ф. К. Любамірскі збудаваў тут новы касцёл.

На 1860 у Дуброўне быў 1001 дом (з іх мураваных — 3), дзейнічала 6 цэркваў (з іх 3 мураваныя), мураваныя касцёл і каталіцкая капліца, драўляная сінагога і 13 іўдзейскіх малітоўных школаў. На паштовай станцыі прыймалася і выдавалася розная карэспандэнцыя. Мелася вольная аптэка. У мястэчку знаходзілася кватэра прыстава 2-га стану і конны этап. 3 навучальных устаноў дзейнічалі казённае яўрэйскае вучылішча 1-га разраду і сельскае вучылішча пры Мікольскай царкве. Працавалі 3 прамысловыя прадпрыемствы, 4 талесныя фабрыкі, 4 піваварні, 2 вадзяныя млыны. Кірмашы праводзіліся ў нядзелю, сераду і пятніцу. Праз раку Дняпро хадзіў паром. На 1861 Дуброўна была цэнтрам воласці Горацкага павета Магілёўскай губерні, уласнасць Любамірскіх. У 1870 у мястэчку пачала працаваць кумыса-лекавальная ўстанова. На 1909 у Дуброўне было 869 жылых дамоў, з якіх 10 мураваных, працавалі 5 млыноў. У пач. XX ст. у мястэчку пачала працаваць ткацкая фабрыка.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дуброўна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі было перададзена ў склад РСФСР. У 1924 Дуброўна вярнулі БССР, дзе яно стала цэнтрам раёна (у 19621965 уваходзіла ў склад Аршанскага раёна). У 1925 Дуброўна атрымала статус горада. У Другую сусветную вайну з 16 ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 горада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

28 лютага 2011 года адбылося афіцыйнае зацверджанне сцяга горада[10].

  • Дуброўна на старых здымках
  • Панарама, да 1914Панарама, да 1914
  • Палац Любамірскіх, да 1914Палац Любамірскіх, да 1914
  • Палац Любамірскіх, каля 1918Палац Любамірскіх, каля 1918
  • Палац ЛюбамірскіхПалац Любамірскіх
  • Парк Ліпкі, гаспадарчыя пабудовы ЛюбамірскіхПарк Ліпкі, гаспадарчыя пабудовы Любамірскіх
  • Вуліца Аршанская. КляштарВуліца Аршанская. Кляштар
  • Высокая сінагога, 1905Высокая сінагога, 1905
  • Высокая сінагога, да 1910Высокая сінагога, да 1910
  • Высокая сінагога, 1913Высокая сінагога, 1913
  • Яўрэйская школаЯўрэйская школа

Насельніцтва

ГодКолькасць
1846 3 441
1860 6 884
1897 7 974
1909 9 469
1917 5 294
1926 7 920
ГодКолькасць
1939 9 915
1959 4 903
1970 6 328
1979 7 805
1989 9 650 [11]
1993 10 100
ГодКолькасць
1995 9 800
1997 9 700
2006 8 612
2009 8 041
2015 7 345 [12]
2016 7 224 [13]
ГодКолькасць
2017 7 122 [14]
2018 7 079 [15]
2019 7 115
2020 7 100 [16]
2021 6 951 [17]
2022 6 857 [1]

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца. Цэнтр ганчарнага рамяства, так званай дубровенскай керамікі.

Транспарт

Мост цераз Дняпро

Праз Дуброўна праходзіць аўтамабільная дарога Р22 (Орша — Буда (да М1)). За 8 км на поўнач ад горада — аўтамагістраль М1E30.

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, дом рамёстваў, 2 бібліятэкі.

Адукацыя

У Дуброўне працуюць 2 сярэднія, дзіцяча-юнацкая спартыўная і музычная школы, дапаможная школа-інтэрнат, дашкольныя ўстановы, сярэдняя прафесійна-тэхнічнае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі.

Рэлігія

У Дуброўне дзейнічаюць цэрквы Святой Тройцы і Святога Мікалая, а таксама каталіцкая капліца. Дзейнічае касцёл Маці Божай Фацімскай.

Мас-медыя

Выдаецца раённая газета «Дняпроўская праўда».

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дуброўна — цэнтр традыцыйнага ганчарнага рамяства, г. зв. «дубровенскай керамікі». Ад 1993 года ў месце праводзіцца рэгіянальны фестываль музыкі Падняпроўя «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне». Спыніцца можна ў гарадскай гасцініцы[26].

Славутасці

Касцёл Маці Божай Фацімскай
Свята-Мікалаеўская царква

У цэнтры Дуброўна і за 100 м на ўсход ад утоку ракі Дубровенка ў Дняпро захаваліся 2 гарадзішчы, якія з’яўляюцца помнікамі археалогіі.

Страчаная спадчына

  • Касцёл бернардзінцаў
  • Сінагога Высокая (XIX ст.)
  • Царква Святога Мікалая (XVIII ст.)
  • Палац Любамірскіх (XVIII ст.)

Галерэя

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Решение Дубровенского районного Совета депутатов от 18 апреля 2019 г. № 57 О переносе административного центра Малобаховского сельсовета Дубровенского района(недаступная спасылка)
  4. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 112.
  6. 1 2 3 4 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дубровенскага раёна / Рэдкал. П. М. Бараноўскі, І. Я. Скарынкін. — Мн.: Універсітэцкае, 1997. У 2-х кн.Кн. 1. — Мн., 1997.
  7. Насевіч В. Дуброўна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 608. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  8. Топографическия примечании на знатнейшия места путешествия Ея Императорскаго Величества в Белорусския наместничества.. — СПб.: Импер. акад. наукъ, 1780. — С. 82. — 134 с.
  9. 1 2 Белехов Н., Петров А. Иван Старов: Материалы к изучению творчества. — Москва: Академия Архитектуры, 1950. — С. 21, 116, 163, 169, 172. — 552 с.
  10. Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86 (руск.)
  11. Перапіс насельніцтва СССР, 1989
  12. Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа».
  13. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпуНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
  14. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
  15. Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2018.
  16. Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
  17. Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
  18. 1 2 3 4 5 6 Насевіч В. Дуброўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 310.
  19. Дуброўна(недаступная спасылка) на Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць Архівавана 6 ліпеня 2011.
  20. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. S. 449.
  21. Беларусь, 1995
  22. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. С. 248.
  23. Перепись населения — 2009. Витебская область Архівавана 18 верасня 2010. (руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  24. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  25. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  26. к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  27. Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 82. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Дубровенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Полацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты на Дняпры Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be