wd wp Пошук:

Зацішша (Акцябрскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Зацішша.

Заці́шша[2] (трансліт.: Zacišša, руск.: Затишье) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 13 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 243 км ад Гомеля, 8 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія

На рацэ Пціч (прыток ракі Прыпяць).

Экалогія і прырода

На ўсходзе мяжуе з лесам.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Навасёлкі — Акцябрскі.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з кароткай выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі сядзібамі. Аўталаўка.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як засценак у складзе маёнтка Рудабелка. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я годы. Па дадзеных на 1897 год у вёсцы знаходзіліся гамарня і крама. Па стану на 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў красавіку 1942 года спалілі 17 двароў і забілі 64 жыхары. Некаторы час у вёсцы знаходзілася партызанская друкарня і выходзіла падпольная абласная газета «Бальшавік Палесся». 16 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2011 год — 4 двары, 7 жыхароў.

Дынаміка

  • 1897 год — 18 двароў, 153 жыхары (паводле перапісу).
  • 1908 год — 31 двор, 187 жыхароў.
  • 1920 год — 160 жыхароў.
  • 1940 год — 52 двары, 220 жыхароў.
  • 1959 год — 133 жыхары (паводле перапісу).
  • 1997 год — 12 двароў, 23 жыхары.
  • 2004 год — 4 двары, 6 жыхароў.

Вядомыя ўраджэнцы

  • А. І. Перагуда — заслужаны працаўнік культуры Беларусі.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Заці́шына

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be