Знаменка (Смаленскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Знаменка. Знаменка (руск.: Знаменка) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Прыгорскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 22 жыхары (2007).
Геаграфія
Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 7 км на паўднёвы ўсход ад Смаленска, за 3 км на ўсход ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск, на беразе ракі Нагаць. За 3 км на ўсход ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Тычыніна на лініі Смаленск — Рослаўль.
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].
Славутасці
Руіны царквы Іконы Божае Маці «Знак», 1792 г.
Вядомыя асобы
- Іосіф Мікалаевіч Панкратаў (1897—1945) — савецкі военачальнік, генерал-маёр, поўны Георгіеўскі кавалер.
Зноскі
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны Архівавана 27 жніўня 2016. // Энцыклапедыя Смаленскай вобласці.
Катэгорыя·Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.