wd wp Пошук: ⬜

Зуб-Буда

Зуб-Бу́да[2] (трансліт.: Zub-Buda, руск.: Зуб-Буда) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 24 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 167 км ад Гомеля, 14 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Гідраграфія

На рацэ Нератоўка (прыток ракі Пціч).

Экалогія і прырода

На захадзе вёска мяжуе з лесам.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, да цэнтра якой з усходу далучаецца завулак. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. Аўталаўка.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя, калі належала Радзівілам і ўваходзіла ў Шкоўскае войтаўства Парэцкай воласці Мазырскага павета. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. Па дадзеных на 1897 год у засценку Зубарэвіцкая Буда (ён жа Дашкевічы) знаходзіліся 2 ветракі. У 1917 годзе ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 16 жыхароў. 6 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2011 год — 5 двароў, 7 жыхароў.

Дынаміка

  • 1897 год — 13 двароў, 102 жыхары (паводле перапісу).
  • 1917 год — 20 двароў, 119 жыхароў.
  • 1940 год — 40 двароў, 96 жыхароў.
  • 1959 год — 109 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 15 двароў, 21 жыхар.
  • 2004 год — 14 двароў, 14 жыхароў.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Зноскі

  1. ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Зубарэвіцкая Бу́да, Зу́барава Бу́да

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be