wd wp Пошук:

Зыкава (Мядзельскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Зыкава.

Зы́кава[1] (трансліт.: Zykava, руск.: Зыково) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.

Гісторыя

У 1846 годзе — вёска фальварка Посапава маёнтка Смыч Вілейскага павета Віленскай губерні, валоданне графа К. І. Тызенгаўза. У 1904 годзе — вёска Мядзельскай воласці Вілейскага павета.

У 1921 годзе вёска ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 года — Пастаўскага павета) Віленскай губерні. З 12 кастрычніка 1940 года ш Слабадскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года — Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года — Мінскай абласцей.

У 1949 годзе сяляне вёсак Зыкава і Янушаўка аб’ядналіся ў калгас імя Чкалава. З 1954 вёска ў складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр — вёска Канстанцінава).

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1846 год — 5 двароў, 40 жыхароў.
  • XX стагоддзе: 1904 год — 97 жыхароў; 1908 год — 13 двароў, 101 жыхар; 1921 год — 16 двароў, 78 жыхароў; 1940 год — 14 двароў, 64 жыхары; 1960 год — 45 жыхароў; 1997 год — 4 двары, 7 жыхароў.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be