wd wp Пошук:

Слабадскі сельсавет (Мядзельскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Слабадскі сельсавет.

Слабадскі́ сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Слабада.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзягільскага сельсавета (19 населеных пунктаў: Бакачы, Вайцяхова, Вохабні, Двор Крапіўна, Дзягілі, Крапіўна, Кухальскія, Леанардава, Мікасецк, Мілты, Муцеўшчына, Нагаўкі, Нагаўшчына, Посапава, Пугачы, Рамашкі, Рубанікі, Студзяніца, Суднікі)[1], 28 мая 2013 года — тэрыторыя скасаванага Старагабскага сельсавета (17 населеных пунктаў: Бадзені, Баяры, Вусаўшчына, Гняздзішча, Зані, Канчані, Качаны, Ляхавічы, Мазалеўшчына, Місуны, Мохавічы, Навасёлкі, Новыя Габы, Пятрова, Раманаўшчына, Старыя Габы, Чарвячова)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (35 населеных пунктаў) — 1072 чалавекі[3], з іх 95,8 % — беларусы, 2,1 % — рускія, 0,8 % — палякі[4].

Зноскі

  1. Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 245 Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Мядзельскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be