Зялёная (Баранавіцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Зялёная.
Зялёная[1] (трансліт.: Zialionaja, руск.: Зелёная) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 29 км на поўнач ад Баранавіч, на шашы Баранавічы—Навагрудак.
Гісторыя
У 1897 годзе вёска ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета.
У Вялікую Айчынную вайну загінулі 54 землякі.
З 16 лістапада 1970 года па 6 жніўня 1979 года вёска Зялёная з’яўлялася цэнтрам Зялёнаўскага сельсавета[2][3].
Інфраструктура
- Сядзібы выканкома сельсавета і калгаса
- Механічныя майстэрні
- Ветэрынарны ўчастак
- Базавая школа
- Клуб, бібліятэка
- Фельчарска-акушэрскі пункт
- Аддзяленне сувязі, магазін
Насельніцтва
- 2 двары, 8 жыхароў (1897)
- 2 двары, 16 жыхароў (1921)
- 36 двароў, 116 жыхароў (1971)
- 77 двароў, 116 жыхароў (1998)
- 217 жыхароў, 75 гаспадарак (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.