Кабайлы
Каба́йлы[1] (трансліт.: Kabajly, руск.: Кабайлы) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавета.
Гісторыя
У 1868 г. вёска Манькавіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 8 двароў, 108 жыхароў. У 1904 годзе ў вёсцы 167 жыхароў. У 1921 годзе вёска Манькавіцкай гміны Дунілавіцкага (з 1926 года Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 47 жыхароў. З 12 кастрычніка 1940 года ў Лацвянскім сельсавеце Пастаўскага, з 25.11.1940 г. Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. З 1957 года вёска ў складзе калгаса «40 год Кастрычніка» (цэнтр — вёска Лотва).
Да 29 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Лацвянскага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 47 жыхароў, 11 двароў (1921)
- 114 жыхароў, 24 двары (1931)
- 74 жыхары (1960)
- 4 двары, 8 жыхароў (1997)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29.09.2006 N 245 «Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района» (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.