Кавалі (Гарадоцкі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кавалі.
Кавалі́ — вёска ў Даўгапольскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 31 км ад горада Гарадок, за 13 км ад аграгарадка Даўгаполле. Бліжэйшыя населеныя пункты — вёскі Пралетарск, Іванаўка, Завань.
Гісторыя
У канцы XVII стагоддзя Кавалі — вёска ў Казьянскім старостве Гарадоцкага павета Полацкай губерні. У канцы XIX — пачатку XX ст. у Казьянскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні (Іванаўская сельская грамада і Азаркаўскі праваслаўны прыход). У 1920 годзе ў Кавалях працавала школа. З 15 лютага 1923 г. вёска ў Трудавой воласці Полацкага павета, 20 жніўня 1924 г. у Іванаўскім (з 9.10.1929 г. Пралетарскім) сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі. У 1930-х гг. у Кавалях быў створаны калгас імя Чарвякова. З 2 верасня 1998 г. (пасля скасавання Пралетарскага сельсавета) Кавалі ў складзе Даўгапольскага сельсавета. У розны час вёска ўваходзіла ў склад калгаса, затым саўгаса «Іванаўка».
Насельніцтва
- 31 рэвізская душа, 4 двары (1785)
- 106 жыхароў, 13 двароў (1848)
- 223 жыхары, 23 двары (1905)
- 127 жыхароў, 24 двары і хутар Кавалі — 41 жыхар, 8 двароў (1926)
- 68 жыхароў (1959)
- 65 жыхароў (1970)
- 37 жыхароў, 16 двароў (на 1.1.2002)
Памятныя мясціны
На паўднёвым ускрайку вёскі брацкія могілкі 478 савецкіх воінаў, загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1943—1944 г.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-24. Выданне 1980 г. Стан мясцовасці на 1979 г.
- 1 2 Сайт РУП «Белпошта»
Літаратура
- Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 681, 825. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
- Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 6. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-6434-56-6.(руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.