wd wp Пошук:

Даўгаполле

Даўгапо́лле — аграгарадок, да 2009 — вёска[1], у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. За 17[2] км на паўночны захад ад Гарадка, за 55 км ад Віцебска, на рацэ Чарнаўцы. Адміністрацыйны цэнтр Даўгапольскага сельсавета.

Гісторыя

Згадваецца з XVI стагоддзя як мястэчка ў Віцебскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага[3]. З 1772 года ў Расійскай імперыі. Вёска і маёнтак ва ўладанні І. Міляховіча, пасля яго смерці ў ведамстве Гарадоцкай дваранскай апекі. У XIX стагоддзі вёска і маёнтак перайшлі ва ўласнасць памешчыкаў Піяраў. У 1834 годзе ў маёнтку 427 сялянскіх душ, працавалі 2 карчмы, Свята-Міхайлаўская царква[3]. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў Даўгаполле — пагост і маёнтак Селішчанскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі маёнтак нацыяналізаваны. У Даўгаполлі дзейнічала сельскагаспадарчая камуна, школа 1-й ступені, у 1919 годзе створана калектыўная гаспадарка «Братэрства». З 15 лютага 1923 года ў Гарадоцкай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай акругі, з 20 жніўня 1924 года ў Селішчанскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі, з 20 лютага 1938 года Віцебскай вобласці.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баі каля вёскі загінулі 75 воінаў 259-га стралковага палка 179-й стралковай дывізіі РСЧА[3]. У 1943 годзе вёска спалена нямецка-фашысцкімі акупантамі, было зарублена 26 жыхароў[3]. Пасля вайны Даўгаполле адбудавана. З 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета.

У 1997 годзе Даўгаполлі 160 двароў, 408 жыхароў[4]. У 2002 годзе ў вёсцы 139 двароў, 344 жыхары[3].

Інфраструктура

У Даўгаполлі дзейнічаюць школа, Дом культуры, амбулаторыя, аддзяленне банка, магазін, бібліятэка, аддзяленне паштовай сувязі.

Памятныя мясціны

  • Помнік 109 землякам, загінулым у Вялікую Айчынную вайну.
  • Брацкая магіла 75 чырвонаармейцаў 259-га стралковага палка.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Перечень сельских населенных пунктов, подлежащих преобразованию в агрогородки в 2009 году(недаступная спасылка) (руск.)
  2. Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 6. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-6434-56-6. (руск.)
  3. 1 2 3 4 5 Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 293—294, 812. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
  4. БелЭн, 1998
  5. БЕЛТА

Літаратура

  • Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 293—294, 812. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — С. 65. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
  • Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 6. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-6434-56-6. (руск.)
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be