Кавалі (вёска, Акцябрскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кавалі.
Кавалі́[2] (трансліт.: Kavali, руск.: Ковали) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 6 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 209 км ад Гомеля, 3 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Транспартная сетка
Аўтадарога злучае вёску з гарадскім пасёлкам Акцябрскі.
Інфармацыя
Планіроўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай рэдка драўлянымі сядзібамі.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як паселішча ў Мазырскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў маёнтку Рудабелка, уладанні Лапаў, з 1867 года — барона А. Я. Урангеля, з 1874 года — генерал-маёра О. Ф. Ліліенфельда. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. Па стану на 1897 год у вёсцы Кавалі (яна ж Дзярэўская) знаходзілася карчма. На 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.
У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 2 красавіка 1942 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 720 жыхароў, значная частка з іх — з суседніх вёсак (у 1964 годзе на магіле — за 150 м на паўночны ўсход ад вёскі — устаноўленая стэла). У красавіку 1944 года карнікі забілі яшчэ 141 жыхара (у 1964 годзе на магіле — за 0,8 км на захад ад вёскі, на полі — устаноўлены абеліск). 5 жыхароў загінулі на фронце.
Насельніцтва
Колькасць
- 2011 год — 31 двор, 58 жыхароў.
Дынаміка
- 1795 год — 24 двары, 162 жыхары.
- 1897 год — 53 двары, 328 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 80 двароў, 597 жыхароў.
- 1917 год — 101 двор, 615 жыхароў.
- 1920 год — 398 (?) жыхароў.
- 1940 год — 134 двары, 615 жыхароў.
- 1959 год — 183 жыхары (паводле перапісу).
- 1997 год — 54 двары, 135 жыхароў.
- 2004 год — 41 двор, 102 жыхары.
Вядомыя ўраджэнцы
- М. А. Ляўкоў — дзяржаўны дзеяч Беларусі (наркам юстыцыі, пракурор БССР, член ЦК КП(б)Б).
Зноскі
- ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.