wd wp Пошук:

Кавалі (пасёлак)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кавалі.

Кавалі́[2] (трансліт.: Kavali, руск.: Ковали) — пасёлак у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета. Мясцовымі жыхарамі часта называецца «Падсобнае» (у сэнсе «падсобная гаспадарка»).

Геаграфія

Размяшчэнне

У 6 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 209 км ад Гомеля, 4 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Транспартная сетка

Аўтадарога праз вёску Кавалі злучае пасёлак з гарадскім пасёлкам Акцябрскі.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з крыху крывалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з захаду і паўднёвага ўсходу прымыкаюць дарогі. Забудова драўлянымі сядзібамі. У пасёлку размешчана дзяржаўная сельскагаспадарчая ўстанова «Акцябрская сортавыпрабавальная станцыя». Працуе крама.

Гісторыя

Насельніцтва

Колькасць

  • 2011 год — 34 двары, 89 жыхароў.

Дынаміка

  • 1997 год — 49 двароў, 129 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be