Каменка (Буда-Кашалёўскі раён)
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Каменка.
Ка́менка[1] (трансліт.: Kamienka, руск.: Каменка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 19 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 34 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.
Планіроўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі і забудаванай рэдка драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1943 года акупанты цалкам спалілі мястэчка і забілі 6 жыхароў. 5 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 10 гаспадарак, 13 жыхароў.
Дынаміка
- 1926 год — 26 двароў, 113 жыхароў.
- 1959 год — 98 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 10 гаспадарак, 13 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ла́пава, н.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. — 4000 экз. — ISBN 985-11-0303-9, ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.