Карзюкі
Карзюкі́ — колішняя вёска на правым беразе Свіслачы, з 1972 года ў складзе Мінска.
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1600 годзе. У XVIII — XIX стагоддзях належала Прушыскім[1]. У 1791 годзе вёска маёнткаў Новы Двор і Лошыца. У 1800, 1815 гадах вёска, шляхецкая ўласнасць С. Прушынскага, 22 двары, 84 жыхары. У 1858 годзе ўласнасць Я. Прушынскага[2].
Да 1924 года ў Сеніцкай воласці Мінскага павета; 49 двароў, 318 жыхароў (1917)[3]. З 1924 года ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне[3].
У 1972 годзе тэрыторыя вёскі ўключаная ў межы горада Мінска. Вясковая забудова знесеная ў 2018 годзе, месцілася па вуліцы Карзюкі.
Вядомыя асобы
- Марыя Зінкевіч (1924—2010) — беларуская акцёрка. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1980).
Цікавыя факты
Вёсцы Карзюкі прысвечаны верш Янкі Купалы «Над Свіслачай. У Карзюках» (1911—1912), які выйшаў у зборніку «Шляхам жыцця»[4].
Зноскі
- ↑ Беларускі архіў вуснай гісторыі. Карзюкі(нявызн.) (недаступная спасылка). nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2017.
- ↑ Памяць, 1998, с. 592
- 1 2 Минск : энциклопедический справочник, 1983, с. 204
- ↑ Над Сьвіслачай. У Карзюках(нявызн.). Родныя вобразы.
Літаратура
- Карзюкі // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
- Корзюки // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Мінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.