Кленавіца (Буда-Кашалёўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кленавіца.
Кленаві́ца[1] (трансліт.: Klienavica, руск.: Кленовица) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 22 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 49 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планоўка складаецца з крывалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя. Па рэвізіі 1858 года валоданне памешчыка Перасвет-Солтана. Па перапісу 1897 года знаходзілася школа граматы. Побач быў аднайменны фальварак. Працавалі сукнавальня, вінакурня, завод сухой апрацоўкі драўніны, хлебазапасны магазін, 2 вятракі, крупарушка. У 1909 годзе — 513 дзесяцін зямлі, у Недайскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. У фальварку — 4300 дзесяцін зямлі, шкляное і вугальнае прадпрыемствы, млын.
У 1926 годзе працавалі паштовае аддзяленне, школа. У 1926—1927 гадах цэнтр Кленавіцкага сельсавета. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 71 двор, 64 жыхара вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы). Да 18 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Смычкоўскага сельсавета[2].
У 1987 годзе да вёскі далучаны пасёлак Пралетарый.
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 19 гаспадарак, 32 жыхара.
Дынаміка
- 1858 год — 15 двароў, 124 жыхара.
- 1897 год — 34 двары, 258 жыхароў (паводле перапісу).
- 1909 год — 49 двароў, 240 жыхароў; у фальварку — 12 двароў, 23 жыхара.
- 1926 год — 61 двор, 325 жыхароў.
- 1940 год — 75 двароў, 300 жыхароў.
- 1959 год — 266 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 19 гаспадарак, 32 жыхара.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.