wd wp Пошук:

Краснаслабодскі сельсавет (Акцябрскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Краснаслабодскі сельсавет.

Краснаслабо́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. — вёска) Красная Слабада (да 1939 г. мела назву Германава Слабада, да 2005 г. — Чырвоная Слабада).

Гісторыя

Створаны 20 жніўня 1924 года як Германа-Слабадскі сельсавет у складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Германава Слабада. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў Капаткевіцкім раёне, з 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. У 1939 годзе сельсавет перайменаваны ў Чырвонаслабодскі, а цэнтр — у Чырвоную Слабаду. З 28 чэрвеня 1939 года ў Акцябрскім раёне Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Светлагорскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 6 населеных пунктаў[1]. 15 мая 2000 года ў склад сельсавета з Парэцкага сельсавета перададзены вёскі Андрэеўка, Бубнаўка і Буда[2]. 25 сакавіка 2005 цэнтр сельсавета перайменаваны ў Красную Слабаду. 10 чэрвеня 2005 года сельсавет перайменаваны ў Краснаслабодскі[3].

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 942 чалавекі[4], з іх 97,6 % — беларусы[5].

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 94. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 19 мая 2000 г. № 45 Об изменении границ Поречского и Червоннослободского сельсоветов Октябрьского района Архівавана 6 чэрвеня 2012.
  3. Спіс змененых назваў геаграфічных аб’ектаў Беларусі за 1997—2008 гг. Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Глускага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Капаткевіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Светлагорскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Акцябрскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be