Красная Гара (Брагінскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Красная Гара.
Кра́сная Гара́[1] (трансліт.: Krasnaja Hara, руск.: Красная Гора) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Буркоўскага сельсавета.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (92 сем’і) пераселены ў чыстыя месцы.
Да 1 снежня 2009 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[2].
Геаграфія
Размяшчэнне
У 4 км на захад ад Брагіна, 32 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 121 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма
На аўтадарозе Хойнікі — Камарын.
Планоўка складаецца з 2 прасталінейных, паралельных паміж сабой вуліц, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснавана ў 1920-я года перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1932 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса «Шлях да камунізму» (цэнтр — вёска Сабалі).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 5 гаспадарак, 8 жыхароў.
Дынаміка
- 1959 год — 369 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 5 гаспадарак, 8 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.