wd wp Пошук:

Сабалі (Брагінскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сабалі.

Сабалі́[1] (трансліт.: Sabali, руск.: Соболи) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Буркоўскага сельсавета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання частка жыхароў (224 сем’і) пераселены ў чыстыя месцы.

Да 1 снежня 2009 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[2].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 6 км на захад ад Брагіна, 34 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 136 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На ўсходзе меліярацыйны канал.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Брагіна.

Планоўка складаецца з доўгай прасталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, паралельна да якой на ўсходзе пралягае кароткая прасталінейная вуліца. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1850 годзе валоданне графіні Ракіцкай. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся ў вёсцы школа граматы, 2 вятракі, гамарня, карчма.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Сабалёўскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі.

У 1931 годзе арганізаваны калгас «Кастрычнік», працавалі цагельня (з 1930 года), 2 вятракі, гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 73 мясцовых жыхара, у памяць пра якія ў 1967 годзе ў скверы, каля школы, збудаваны абеліск. У 1959 годзе цэнтр калгасу «Шлях да камунізму». Месцаваліся пільня, млын, швейная майстэрская, сярэдняя школа, Хата культуры, бібліятэка, дзіцячыя яслі-сад, фельчарска-акушэрскі пункт, ветэрынарны ўчастак, аддзяленне сувязі, 3 крамы.

У 1962 годзе да вёскі далучаны пасёлак Пуцілавік.

Паблізу ёсць радовішчы гліны.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 43 гаспадаркі, 79 жыхароў.

Дынаміка

  • 1850 год — 23 двары, 187 жыхароў.
  • 1897 год — 60 двароў, 410 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 77 двароў, 483 жыхара.
  • 1930 год — 90 двароў, 469 жыхароў.
  • 1959 год — 737 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 43 гаспадаркі, 79 жыхароў.

Вядомыя выхадцы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be