Красная Слабада (Жлобінскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Красная Слабада.
Кра́сная Слабада́[1] (трансліт.: Krasnaja Slabada, руск.: Красная Слобода; да 1920-х — Ца́рская Слабада́, Ца́рскае, пазней — Зялё́ная Слабада́) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснабярэжскага сельсавета. Месціцца за 21 км на паўночны захад ад Жлобіна, 114 км ад Гомеля, 4 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг на лініі Бабруйск — Жлобін.
Геаграфія
Месціцца на аўтадарозе Бабруйск — Гомель, на поўначы і захадзе меліярацыйныя каналы. Планіровачна складаецца з кароткай, амаль прамалінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы. На поўначы паралельна да яе ідзе кароткая прамалінейная вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX ст. як вёска Царская Слабада ў Сцяпоўскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ёсць хлебазапасны магазін.
Па ўсталяванні савецкай улады перайменаваная ў вёску Зялёная Слабада, пазней Чырвоная Слабада (Красная Слабада). У 1929 годзе арганізаваны калгас.
У Другую сусветную вайну нямецкія войскі спалілі 13 двароў, забілі 5 жыхароў. У баях каля вёскі ў чэрвені 1944 года загінула 128 воінаў, якія былі пахаваныя ў брацкай магіле на мясцовых могілках. 18 вяскоўцаў загінула на франтах.
Да 1962—1963 гадоў вёска ўваходзіла ў склад Краснабярэжскага сельсавета Жлобінскага раёна[2], да 26 верасня 1968 года — у склад Побалаўскага сельсавета Рагачоўскага раёна[3].
Насельніцтва
- 1897 — 32 двары, 199 жыхароў
- 1940 — 39 двароў, 117 жыхароў
- 1959 — 122 жыхары
- 1999 — 13 жыхароў
- 2004 — 13 гаспадарак, 28 жыхароў
- 2010 — 13 жыхароў
Славутасці
- Руіны царквы Св. Аляксандра Неўскага (другая палова XIX ст.)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Чырво́ная Слабада́
- ↑ Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 снежня 1962 г. і выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 верасня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 29 (1223).
Літаратура
- Чырвоная Слабада // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 469
- Carska słoboda // Красная Слабада (Жлобінскі раён) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XV, cz. 1 (Abablewo — Januszowo), 1900 (польск.) S. 291.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жлобінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.