Крывічы (Лідскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Крывічы, значэнні.
Крыві́чы[1] (трансліт.: Kryvičy, руск.: Кривичи) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.
Гісторыя
Паводле вопісу парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. тут вядомы двор Будкевічаў, вёска і ўніяцкая царква (філіял Зблянскай царквы). Побач ішоў гасцінец з Беліцы да вёскі Няцеч[2].
Паводле польскага перапісу 1921 г. калонія Крывічы Беліцкай гміны Лідскага павета налічвала 12 жылых пабудоў, 67 жыхароў.
У 1949 г. створаны калгас «17 верасня».
Насельніцтва
- 1996 — 20 чал., 9 двароў
- 2004 — 14 чал., 8 двароў
Страчаная спадчына
У Крывічах дзейнічаў філіяльы касцёл які належаў да беліцкай парафіі. Зачынены, затым знішчаны ў другой палове ХХ ст. Абраз Найсвяцейшай Панны Марыі (у сярэбранай шаце) перавезены са знішчанай філіі ў Крывічах у капліцу Маці Божай Ружанцовай (Беліца), затым перададзены ў новаадбудаваны касцёл Святога Юрыя (Беліца).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Крывічы́
- ↑ Беліцкая парафія — pawet.net
Літаратура
- Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал. В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.