wd wp Пошук:

Куляшоўка (Буда-Кашалёўскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Куляшоўка.

Куляшо́ўка[1] (трансліт.: Kuliašoŭka, руск.: Кулешовка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета.

Паблізу ёсць паклады гліны.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 6 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 54 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На поўдні меліярацыйны канал.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва. Планоўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснавана ў другой палове XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года засценак Куляшоўка (ён жа Сялец); знаходзіліся хлебазапасны магазін, вятрак. У 1925 годзе ў Кашалёўскім сельсавеце Бабруйскай акругі. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку 1943 года акупанты спалілі 14 двароў. У 1959 годзе ў складзе саўгаса імя П. Я. Галавачова (цэнтр — вёска Кашалёва).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 10 гаспадарак, 19 жыхароў.

Дынаміка

  • 1897 год — 12 двароў, 97 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1925 год — 18 двароў.
  • 1940 год — 19 двароў.
  • 1959 год — 147 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 10 гаспадарак, 19 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be