Ладзеніцкі сельсавет
Ладзе́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Ладзенікі.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Жданавіцкі сельсавет у складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Жданавічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ладзенікі, сельсавет перайменаваны ў Ладзеніцкі.[1]. 11 лютага 1972 года Ладзеніцкі сельсавет быў скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Метрапольскага сельсавета, таксама скасаваны хутар Каменка[2].
22 снежня 1986 года ў сувязі з уключэннем вёскі Мітраполь у рысу горада Навагрудак цэнтр Мітрапольскага сельсавета перанесены ў вёску Ладзенікі, а сельсавет перайменаваны ў Ладзеніцкі сельсавет.
13 снежня 2011 года скасаваны хутар Мітраполь[3].
22 жніўня 2017 года да Ладзеніцкага сельсавета далучаны землі плошчай 4753 га і наступныя населеныя пункты: аграгарадок Гарадзечна, вёскі Брацянка, Іспась, Літоўка, Мотча, Сялец, Слабодка, Стары Лес, Сунчыцы, хутары Слухавічы, Эканомія, якія былі выключаны са складу Брольніцкага сельсавета[4].
Склад
Станам на 2017 год у склад сельсавета ўваходзіла 20 населеных пунктаў, пасля рэарганізацыі – 31 населены пункт (01.01.2018 г.). Колькасць насельніцтва ў населеных пунктах сельсавета дадзена згодна з перапісам 2009 г.:
| Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2009[5] | |
|---|---|---|---|
| Байкі | вёска | 38 | |
| Брацянка | вёска | 80* | |
| Ваўканоша | вёска | 3 | |
| Вялікія Лезнявічы | вёска | 67 | |
| Гагарына | вёска | 49 | |
| Гарадзечна | аграгарадок | 424* | |
| Грабнікі | хутар | 2 | |
| Іспась | вёска | 16* | |
| Жданавічы | вёска | 102 | |
| Зенеўшчына | вёска | 13 | |
| Католышы | вёска | 23 | |
| Кміцянка | вёска | 170 | |
| Ладзенікі | аграгарадок | 393 | |
| Літоўка | вёска | 12* | |
| Лоўчыцы | вёска | 16 | |
| Малыя Карнышы | вёска | 16 | |
| Малыя Лезнявічы | вёска | 35 | |
| Мотча | вёска | 57* | |
| Мількавічы | вёска | 38 | |
| Мукінічы | вёска | 30 | |
| Навасёлкі | вёска | 10 | |
| Слабодка | вёска | 37* | |
| Негрымава | вёска | 40 | |
| Пуцэвічы | вёска | 105 | |
| Свіры | вёска | 2 | |
| Слухавічы | хутар | 6* | |
| Стары Лес | вёска | 41* | |
| Сямкова | вёска | 54 | |
| Сунчыцы | вёска | 11* | |
| Сялец | вёска | 100* | |
| Эканомія | хутар | 5* | |
| * – да 22.08.2017 г. у Брольніцкім с/с | |||
Скасаваныя населеныя пункты:
- 13 снежня 2011 года хутар Мітраполь.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 1206 чалавек[6], з іх 86,2 % — беларусы, 6,2 % — палякі, 5,4 % — рускія[7].
Насельніцтва, жыхароў: 1206 (2009 г.)[5], 1080 (2017 г.), 1745 (2018 г.).
Арганізацыі і прадпрыемствы
- ААТ «Гарадзечна».
Гандаль і сфера паслуг
- паштовае аддзяленне сувязі ў аграгарадку Ладзенікі
- крамы ў аграгарадках Гарадзечна і Ладзенікі, вёсках Жданавічы і Кміцянка
- комплексна-прыёмны пункт у аграгарадках Гарадзечна і Ладзенікі.
Установы адукацыі
- дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ладзеніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–базавая агульнаадукацыйная школа».
- * дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гарадзечненскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя агульнаадукацыйная школа».
Установы аховы здароўя
- ФАП у аграгарадках Гарадзечна і Ладзенікі, вёсцы Гагарына.
Культура
- Ладзеніцкі сельскі Дом культуры
- Гарадзечненскі сельскі Дом культуры
- Ладзеніцкая сельская бібліятэка
- Гарадзечненская сельская бібліятэка
- Кміцянская сельская бібліятэка-клуб.
Славутасці
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Решение Новогрудского районного Совета депутатов от 13 декабря 2011 г. № 97 Об упразднении хутора Митрополь (руск.)
- ↑ http://kodeksy-by.com/norm_akt/source-Гродненский%20облсовет/type-Решение/272-22.08.2017.htm Решение Гродненский облсовет 272 22.08.2017 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области
- 1 2 Итоговые данные переписи населения Республики Беларусь 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Навагрудскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1972 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1986 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Навагрудскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.