wd wp Пошук:

Песевічы

Пе́севічы[1] (трансліт.: Piesievičy, руск.: Песевичи) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Лелюкінскага сельсавета.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У сярэдзіне 17 стагоддзя вёска ў Дудскім старостве Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1789 годзе 8 дымоў, 2 валокі зямлі, уласнасць Зяньковічаў.

Пад уладай Расійскай імперыі

У другой палове XIX—пачатку XX ст. вёска ў Лугамавіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 45 рэвізскіх душ, у складзе маёнтка Лугамавічы Мілеўскай. У 1897 г. 30 двароў, 223 жыхары, у 1909 г. 32 двары, 204 жыхары, 188 дзесяцін зямлі.

Найноўшы час

У 19211939 гадах у Лугамавіцкай воласці Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 годзе 35 двароў, 157 жыхароў.

3 12 кастрычніка 1940 года вёска (46 двароў, 231 жыхар) у Чапунскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 26 чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 год акупаваная нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Падчас вайны была спалена.

У 1948 годзе адкрыта пачатковая школа. У 1950 годзе арганізаваны калгас «Маладая гвардыя». 3 1954 годзе у калгасе «17 верасня». 3 16 ліпня 1954 года ў Лежневіцкім сельсавеце. 3 20 студзеня 1960 года ў Іўеўскім раёне. 3 1986 годзе у калгасе «Савецкая Беларусь» і ў Лелюкінскім сельсавеце[2]. У 1970 г. 145 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Лежневічы».

У 1999 годзе 25 двароў, 49 жыхароў.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Іўеўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be