Лотва
Ло́тва[1] (трансліт.: Lotva, руск.: Лотва) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавета.
Знаходзіцца за 12 км у напрамку на поўнач ад горада Мядзел, за 152 км ад Мінска[2], на аўтадарозе Р27, каля возера Лотвіны[3].
Гісторыя
- 1868 год — з’яўлялася вёскай у Манькавіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Вёска налічвала 79 жыхароў.
- 1904 год — насельніцтва вёскі складала 133 жыхароў.
- 1921 год — вёска ў складзе Манькавіцкай гміны Дунілавіцкага павета (з 1925 года — Пастаўскага) Віленскага ваяводства. У складзе вёскі знаходзіліся 12 двароў і 58 жыхароў.
- З 12 кастрычніка 1940 года вёска знаходзілася ў складзе Лацвянскага сельсавета Пастаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года — Мядзельскага) Вілейскай вобласці (з 20 верасня 1944 года — Маладзечанскай).
- 1949 год — створаны калгас імя Булганіна.
- 1954 год — Лотва з’яўляецца цэнтрам узбуйненага калгаса імя Булганіна. З 22 кастрычніка 1957 года назва калгаса зменена на «40 гадоў Кастрычніка».
- 1957 год — у вёсцы адчыненыя крама і пункт медыцынскай дапамогі.
- 20 студзеня 1960 года вёска ўвайшла ў склад Мінскай вобласці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 93 жыхароў.
На 1 студзеня 1997 года вёска налічвала 95 двароў і 292 жыхароў. У 1999 годзе ў вёсцы 288 жыхароў у 91 двары[2].
Да 29 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Лацвянскага сельсавета[4].
Інфраструктура
У вёсцы размяшчаюцца будынкі выканкаму сельсавета і праўлення калгаса. Таксама тут знаходзяцца аддзяленні сувязі, ашчаднага банка, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, фельчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа, крама, Дом культуры, рамонтная майстэрня, жывёлагадоўчая ферма.
Ушанаванне памяці
Каля будынку школы ў 1965 годзе быў усталяваны абеліск на ўшанаванне памяць 18 землякоў, што загінулі ў баях падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1945 гадах.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 350. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 8. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29.09.2006 N 245 «Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района» (руск.)
Літаратура
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага раёна. Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1998. ISBN 985-11-0107-9
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 350. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Ляхавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шклоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.